Пад Віцебскам на аўтаспаборніцтвах гоншчык збіў суддзяў

Источник материала:  
21.10.2018 15:54 — Разное
Пад Віцебскам на аўтаспаборніцтвах гоншчык збіў суддзяў
Фота: УУС Віцебскага аблвыканкама

На аўтаспаборніцтвах пад Віцебскам гоншчык збіў суддзяў. Як паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама, здарэнне адбылося сёння, 21 кастрычніка на трасе ў Тулаве.

Удзельнік аўтакросу на баггі выехаў на закругленне трасы і там не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль выкінула на ўзвышша, дзе стаялі суддзі гонкі.

Пацярпелі два чалавекі — іх даставілі ў лякарню з пераломамі рознай ступені цяжкасці. Ніхто з гледачоў ды іншых гоншчыкаў не пацярпеў.

На месцы здарэння працуе Следчы камітэт, які дасць прававую ацэнку інцыдэнту.

 

←Популярная певица Глюкоза была госпитализирована и перенесла операцию

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика