У Гомелі шукаюць мужчыну, які пабіў шкло на касе грамадскай прыбіральні

Источник материала:  
21.10.2018 11:55 — Разное
У Гомелі шукаюць мужчыну, які пабіў шкло на касе грамадскай прыбіральні
Фота: УУС Гомельскага аблвыканкама

У Гомелі міліцыя шукае мужчыну, які пабіў шкло на касе грамадскай прыбіральні. Як паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама, інцыдэнт адбыўся яшчэ 6 кастрычніка прыкладна ў 17.40 у цэнтральным парку імя Луначарскага.

Невядома, з якой прычыны гэты мужчына вырашыў разбіць шкло ў акенцы касы. Яго дзеянні кваліфікуюць як хуліганства.

Усіх, хто пазнаў правапарушальніка або мае іншую інфармацыю пра гэты інцыдэнт, просяць патэлефанаваць па нумарах: +375232751339, +375232703899 або 102.

←Макей об униформе для послов: это красиво и элегантно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика