Кветкі для матуль

Источник материала:  
21.10.2018 — Разное

Кветкі для матульУсе асновы жыцця закладваюцца ў сям’і. Тут развіваюцца працяглыя ўзаемаадносіны дзяцей з бацькамі і іншымі роднымі. Тут дзіця разумее, што такое сямейныя нормы і каштоўнасці, якія ў першую чаргу адлюстроўваюць культуру родных мясцін.
У Корнадзі пражывае шматдзетная сям’я Таццяны Іскрык. Мама траіх дзяцей – выдатны майстар, артыстка, кулінар. Яна валодае талентам стварыць незвычайнае са звычайнага, уменнем спасцігнуць таямніцы дзіцячай душы. Дзеці ганарацца сваёй матуляй, якая працуе ў РУП ЖКГ.
Сваімі ўменнямі яна падзялілася з вучнямі 2–3 класаў. Таццяна Сяргееўна правяла майстар-клас па вырабе кветак з паперы. Рознакаляровыя ружы, лілеі, зробленыя рукамі дзяцей, сталі добрым падарункам для матуль.

 

Людміла Карцялёва,
класны кіраўнік 3 класа Корнадзьскага ДС БШ.

←21 октября. События и люди

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика