У ноч на нядзелю месцамі будуць замаразкі і нават слабы галалёд
20.10.2018 14:27
—
Разное
Фота з архіву
У бліжэйшыя суткі, 21 кастрычніка, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Уначы і раніцай сіноптыкі прадказваюць у асобных раёнах туман і нават слабы галалёд.
Будзе пераважна без ападкаў. Вецер — няўстойлівы слабы.
Тэмпература паветра ўначы складзе 1-6 градусаў цяпла, а месцамі будуць замаразкі ад 0 да -3. Удзень паветра прагрэецца да 9-15 градусаў са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.
Паступовае пахаладанне пачалося з пятніцы. На наступным тыні тэмпература паветра працягне зніжацца і начныя замаразкі прыйдуць у многія раёне краіны.