У Мінску пабіты тэмпературны рэкорд дня 88-гадовай даўніны

Источник материала:  
20.10.2018 10:58 — Разное
У Мінску пабіты тэмпературны рэкорд дня 88-гадовай даўніны
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў

У Мінску пабіты тэмпературны рэкорд дня 19 кастрычніка: у пятніцу ўдзень слупок тэрмометра паказаў 17,6 градуса са знакам плюс, хоць сіноптыкі прагназавалі толькі 14-16 градусаў. Так цёпла ў гэты дзень кастрычніка ў беларускай сталіцы не было з 1930 года — тады рэкорд склаў +17,2 градуса.

Абнавіліся максімумы ў Віцебску — 17,6 (было 17,5 ў 1957 годзе) і Гомелі — 20,7 (19,7 у 1996-м). Тэмпературны рэкорд дня на ўсёй тэрыторыі краіны складаў 19,9 градуса вышэй за нуль (зафіксаваны ў 1961 годзе ў Брэсце і ў 1996 годзе ў Васілевічах Гомельскай вобласці). Цяпер ён перавышаны амаль на два градусы. Самым цёплым месцам зноў апынуліся Васілевічы — 21,7 (у Брэсце было 18,5).

На паўночным захадзе краіны было нашмат халадней. Мінімум дня адзначаны ў Лынтупах (Віцебская вобласць) на мяжы з Літвой — 11,5 градуса, паведамляе TUT.by

У бліжэйшыя дні тэмпература паветра будзе паступова зніжацца.

←Саудовская Аравия признала смерть Хашогги, задержаны 18 человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика