У Крыме шпіталізаваны беларускі парапланерыст
19.10.2018 18:02
—
Разное
Фота: 82.mchs.gov.ru
Крымскія ратавальнікі і медыкі аказалі дапамогу парапланерысту з Беларусі. 26-гадовы хлопец упаў і атрымаў траўмы на паўднёвым схіле гары Кляменьцьева побач з Кактэбелем. Няшчасны выпадак адбыўся раніцай у пятніцу 19 кастрычніка, паведамляе МЧС Крыма.
У 09:03 пасля званка відавочцы да месца здарэння неадкладна рушылі лекары і дзяжурная змена спецыялістаў аварыйна-выратавальнага атрада "Крым-Спас".
Па прыбыцці хлопцу была аказаная першая медыцынская дапамога. З дапамогай насілак спецыялісты надзвычайнага ведамства эвакуіравалі пацярпелага да падножжа гары. Там іх сустрэла брыгада хуткай медыцынскай дапамогі. Потым з траўмамі рознай ступені цяжкасці ён быў дастаўлены ў Феадасійскую гарадскую бальніцу.