Прэзентацыя паэмы Лідзіі Андрэевай ў чытальнай зале цэнтральнай бібліятэкі імя М. Гарэцкага
18.10.2018
—
Разное
17 кастрычніка ў чытальнай зале цэнтральнай бібліятэкі імя М. Гарэцкага адбылася прэзентацыя паэмы «Тут росы бялей…» горацкай паэтэсы, члена Саюза беларускіх пісьменнікаў, народнага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова», лаўрэата і пераможцы міжнародных літаратурных конкурсаў, аўтара ўжо 10 зборнікаў Лідзіі Андрэеўны Мініч (Лідзіі Андрэевай).
Прэзентацыя паэмы праходзіла ў рамках праекта да 125-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Іванавіча Гарэцкага «Ён думкай і словам служыў Беларусі» і Года малой радзімы, бо гэты твор цалкам прысвечаны дарагому кожнаму з нас куточку беларускай зямлі — Горкам і Горацкаму краю.
Валерыя Драздоўская.
Фото Михаила ЛЕВЦОВА.