Трасу М1 засыпала яблыкамі (фота)
18.10.2018 09:41
—
Разное

Фота Вадзіма Заміроўскага, tut.by
Трасу М1 засыпала яблыкамі. Як інфармуе партал tut.by, увечары 17 кастрычніка ў раёне вёскі Паўлінава ў слонімскім накірунку адбылася аўтааварыя. Там перакулілася фура, якая везла яблыкі. Мяркуецца, што малады кіроўца няправільна выбраў хуткасць і фура пачала хіліцца на бок.
На нейкі час рух транспарту на трасе быў спынены. Пасля яблыкі з праезнай часткі прыбралі на абочыну і раздзяляльную паласу, і рух аднавіўся.