19 кастрычніка адбудзецца адкрыццё выставы Меды Норбутайтэ „Iмплiкацыi“
Адкрыццё выставы адбудзецца 19 кастрычніка а 19-й гадзіне ў DK Gallery (ул. Герцена 2а, Мiнск).
Жывапіс Меды Норбутайтэ, умерана сюррэалісцкі, напоўнены пастмадэрнісцкімі асацыяцыямі з эпохай барока і Пітэрам Паулем Рубенсам, імкнецца раскрыць энергію духу, ачышчэння і ахвяры душы, заахвочвае пераадолець духоўную стагнацыю і лётаць у вышыні з птушкамі. Усе яе мастацкія тэмы раскрываюцца з дапамогай розных атрыбутаў, захоўваючы сувязь паміж дакладнасцю малюнка і эмоцыяй жывапісу, персанальнай гармоніяй думкі і паэтычнай экспрэсіяй. Яе працы адлюстроўваюць пастаянную барацьбу і інтрыгу паміж наратывам малюнка і іэкспрэсіяй жывапісу, паміж парадкам кампазіцыі і свабодай колеру.
Арыгінальны стыль твораў, прадстаўленых Медай Норбутайтэ, стварае якасць заўважна інтэрактыўнага і ў той жа самы час толькі на першы погляд рэфлектыўнага мастацтва. Незалежна ад таго, малюнак гэта ці выкананы алеем на палатне жывапіс, мастачка агаляе паўсядзённае жыццё, без ваганняў пераадольвае межы, але не добрага густу, а крывадушнай маралі, з якой мы сутыкаемся штодзень.
Чалавечае ў вобразе жывёл, гэтак жа як і жывёльнае ў абліччы чалавека не толькі паказвае, але і даказвае, што мы ў руках мастачкі – толькі подых ветрыку, і няважна, аловак ці пэндзаль у яе руцэ.
Хто мы? Бедныя, бяздумныя, сфакусаваныя на болі істоты, якія тут і цяпер знаходзяцца ў руках мастачкі, пакуль яны робіць адбітак нашай уласнай асобы, як зазначае і яна сама, даючы назву адной з уласных прац: “У руках скульптара”.
Там, у гэты момант, жывое і нежывое, матэрыяльнае і духоўнае, чалавечае і жывёльнае сустракаюцца, гуляюць з намі і нашымі пачуццямі. Бачнае становіцца схаваным і схаванае пераходзіць ў святло бачнага. Жывасць колераў у спалучэнні з шэрым асяроддзем, натхнёная флорай і абмежаваная толькі ў сэнсе сувязі звышнатуральнага і рэальнасці, стварае новыя стэрэатыпныя штрыхі творчага працэсу.
У той жа час, чорна-белая варыяцыя, арыентаваная на малюнак, які абвяргае прастору, выжывае за кошт скіравання натхнення магчымых альтэрнатыў да эратычнай рэальнасці.
Уласнае творчае развіццё Меды Норбутайтэ базуецца на натхняльнай крыніцы сустрэчы з асяродкам, у якім яна знаходзіцца, з уяўленнем духу і магчымымі альтэрнатывамі прасторы і часу.
ДАСЬЕ
Меда НОРБУТАЙТЭ нарадзілася 11 снежня 1969 года ў Шаўляі. У 1981–1985 вучылася ў Шаўляйскай мастацкай школе. З 1987 г. навучалася ў Каўнаскай вышэйшай школе мастацтваў, якую скончыла ў 1990 г. з дыпломам у галіне мастацкага дызайну, спецыяльнасць – фрэскавы жывапіс. У 1990–1998 гг. навучалася на мастацкім факультэце Шаўляйскага універсітэта, атрымаўшы ступень магістра гуманітарных навук (мастацкая крытыка, жывапіс, акадэмічны дарадца – праф. В. Гечас). У 1997–2011 гг. працавала выкладчыцай на мастацкім факультэце Шаўляйскага універсітэта, на аддзяленні малюнка. У 2006–2014 гг. выкладала на факультэце грамадскай інжынерыі Віленскага тэхнічнага універсітэта імя Гедыміна (VGTU), на аддзяленні архітэктурнай інжынерыі. З 2014 г. працуе выкладчыцай на факультэце фундаментальных навук Віленскага тэхнічнага універсітэта імя Гедыміна, на аддзяленні графічных сістэм. З 2015 г. выкладае ў Інстытуце творчага грамадства і эканомікі Універсітэта Казімераса Сіманавічуса. У 2016 г. атрымала педагагічае званне дацэнта мастацтваў.
З 1997 г. правяла больш за 20 персанальных выстаў, прымала ўдзел у больш як 170 групавых выставах, працавала з праектамі ў Літве і за мяжой (Латвія, Эстонія, Малдова, Беларусь, Грузія, Нідэрланды, Францыя, Чэшская Рэспубліка, Швейцарыя, Нарвегія, Паўднёвая Карэя, Расія, Славенія, Харватыя, Польшча, Германія, Аўстрыя і г.д.).