Осиповичский хлебозавод отпраздновал 65-летие

Источник материала:  
16.10.2018 — Разное

Не печ корміць, а рукі!

У пятніцу ва ўрачыстай абстаноўцы адзначылі 65-годдзе з дня ўтварэння прадпрыемства працаўнікі мясцовага хлебазавода. Вітаў калектыў са значнай датай старшыня райвыканкама Павел Налівайка. У сваім віншаванні кіраўнік раёна падкрэсліў важнасць хлебнай вытворчасці для нашай малой радзімы, пажадаў завадчанам новых поспехаў і падзякаваў за работу. Ганаровай граматай райвыканкама адзначана добрасумленная праца кладаўшчыка Элы Пятровай, машыніста цестамя-сільных машын Святланы Ястрэмскай (на фота), Падзячнымі лістамі ўзнагароджаны вадзіцель аўтамабіля Аляксандр Арзамаскін, прыёмшчык-здатчык харчовай прадукцыі Таццяна Гулёк, пекар Алена Сталярова.Осиповичский хлебозавод отпраздновал 65-летие

 

Дырэктар хлебазавода Васіль Крупенка ў сваім прывітальным слове адзначыў, што прадпрыемства ва ўсе часы стабільна працавала, мела статус аднаго з лепшых у вобласці, а смачная і якасная прадукцыя заўсёды была запатрабаванай землякамі. Адметна і тое, што якія б складаныя задачы ні ставіліся перад хлебапёкамі, яны заўсёды выконваліся. Ганаровыя граматы акцыянернага таварыства атрымалі пекары Кацярына Панасенка і Зінаіда Лубінская, прыёмшчык-здатчык харчовай прадукцыі Святлана Туміловіч, таваразнаўца па забеспячэнні Вольга Карпюк, рабочы па комплексным абслугоўванні пабудоў Надзея Булавацкая. Таксама на свяце Граматай райкама прафсаюза работнікаў АПК узнагароджаны аператар кацельні Валерый Волк. Словы асаблівай удзячнасці за вернасць прадпрыемству прагучалі ў бок працоўных дынастый Івана і Наталлі Кірдун і іх сына Аляксандра, аднафамільцаў гэтай сям’і Ірыны і Яўгенія Кірдун, Антаніны Горнай і Вольгі Мароз, Ірыны Балуевай і Вольгі Антоненкавай. Калі працоўная справа становіцца сямейнай, гэта мае асаблівую каштоўнасць.

Святочны сцэнарый, над якім працавалі спецыялісты МПЦ “Равеснік”, утрымліваў шмат цікавых фактаў аб багатай гісторыі завода, яго дасягненнях і вытворчых планах. Цікавыя канцэртныя нумары ад таленавітых артыстаў маладзёжна-падлеткавага цэнтра стваралі святочны настрой і падарылі ўсім прысутным нямала прыемных хвілін.

Для ветэранаў прадпрыемства была наладжана экскурсія, а для ўсіх удзельнікаў сустрэчы — салодкі стол. Вядома, пачастункі былі выключна ўласнай вытворчасці.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Фота Настассі МАЦЮШЭНКА.

←Промпроизводство в Беларуси в январе-сентябре выросло на 6,8%

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика