Асіповічы: хроніка здарэнняў

Источник материала:  
16.10.2018 — Разное

РАУС

На мінулым тыдні выяўлена 3 трупы, у тым ліку 56-гадовага самазабойцы. Асіпаўчанка заявіла, што згублены ёю паблізу крамы па вул. Юбілейнай кашалёк з дакументамі і 514 руб. прысвоіла невядомая жанчына. У жыхара райцэнтра выяўлена і канфіскавана 30 л спіртазмяшчальнай вадкасці.

РАСК

Дзве крымінальныя справы ўзбуджаны ў дачыненні да жыхара п. Савецкі, які 12 верасня захоўваў 5,25 і 1,33 г марыхуаны.

19-гадовая асіпаўчанка ў красавіку працавала прадаўцом у летнім кафэ і скрала даручаныя ёй 450 руб.

10 кастрычніка непрацуючы жыхар Градзянкі пагражаў аднасяльчанцы забойствам нажом.

Тэлефон коштам 300 руб. скраў раней судзімы асіпаўчанін у былой жонкі падчас сумеснага ўжывання спіртнога.

Судом Асіповіцкага раёна распачата крымінальная справа ў дачыненні да асіпаўчаніна, які 30 кастрычніка 2016 г. праз інтэрнэт распаўсюдзіў не адпавядаючыя рэчаіснасці звесткі, якія зневажаюць гонар і годнасць мясцовага жыхара.

ДАI

Папярэджана 146 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Прыцягнута да адказнасці 2 нецвярозыя вадзіцелі, 4 “бяспраўнікі”, 53 пешаходы і веласіпедысты. Адбылося 7 ДТЗ.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 7 парушальнікаў ПДР, 4 асобы, што ў нецвярозым выглядзе з’яўляліся ў грамадскіх месцах, 1 і 4 — здзейснілі дробнае хуліганства і іншыя правапарушэнні.

РАНС

14 чысла ў Ялізаве ў пажары дома па вул. Зялёнай загінуў 39-гадовы гаспадар.

IАЖіРС

Складзена 3 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў рыбалоўства, па 1 — палявання і лесакарыстання.

←Промпроизводство в Беларуси в январе-сентябре выросло на 6,8%

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика