Весело, с песней жила в 80-е молодёжь в Мишковичах
16.10.2018
—
Разное
Словы, вынесеныя ў загаловак, вельмі яскрава характарызавалі ў свой час камсамольскую арганізацыю калгаса “Ленінскі прызыў” (зараз СФГ “Раднік”). У 80-ыя гады гэта была самая пявучая, вясёлая, ініцыятыўная камсамольская ячэйка, якая налічвала шэсцьдзясят чалавек.
Шмат гадоў сакратаром камсамольскай арганізацыі калгаса была Людміла Мітрафанаўна Прыгун, якая да нядаўняга часу працавала ў СФГ “Раднік” аграномам, а зараз выйшла на заслужаны адпачынак. Да нашага прыезду жанчына падрыхтавалася: дастала з гарышча камсамольскія газеты “Тропа”, якія рыхтавалі на турзлёты. Тут вершы, складзеныя камсамольцамі, карыкатуры, якія малявалі пасля працоўнага дня.
Знайшла Л. М. Прыгун і старыя фотаздымкі – сведкі таго далёкага актыўнага камсамольскага жыцця, якім у 80-ыя гады жыла мішкавіцкая моладзь…
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Фота з архіва Людмілы ПРЫГУН.
Цалкам артыкул можна прачытаць у №80 ад 16.10.2018 г.