Крымінал-дайджэст

Источник материала:  
16.10.2018 — Разное

Дабро да дабра  не прывяло

 Узбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу грошаў з пластыкавай карткі.

Сёлета восенню вучаніца адной з школ знайшла на вуліцы картку “Беларусбанка” на імя Ш. Далей дзяўчынка вырашыла пашукаць уладальніка праз сацыяльныя сеткі. У адной з групп “ВКонтакте” выгрузіла фота карткі з абодвух бакоў.  Зламыснік скарыстаўся сітуацыяй і  праз інтэрнэт-магазін заказаў па рэквізітах карткі тавараў на суму  80 рублёў 7 капеек.

Панясе сваёй жанчыне?

У Муляраўцы,  па вуліцы Прывакзальнай, невядомы з кватэры скраў  залаты кулон з выявай Божай Маці. Маёмасная шкода склала 300 рублёў.

А вы ведаеце, колькі яны каштуюць?

Узбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу  чатырох колаў агульным коштам 400 рублёў у пасёлку Капцэвічы, па вуліцы Савецкай.

Асоба злодзея пакуль не высветлена.

Сум па абаранку

Ураджэнец Мазыра Петрыкаўскім судом быў прыгавораны да пакарання ў выглядзе папраўчых работ на 2 гады з утрыманнем у даход дзяржавы 20 % ад заробку, з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, якая звязана з кіраваннем транспартнага сродка на 5 гадоў.

Мужчына 25 жніўня быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ за  тое, што кіраваў трактарам без правоў.

Дапаможам у пошуку

У Следчым камітэце паведамілі пра тое, што вышукваецца Чарнобылец Павел Валер’евіч, 21 чэрвеня 1987 года нараджэння, ураджэнец Вострава.

21  мая ён паехаў на заробкі ў Расійскую Федерацыю і ў сапраўдны момант яго месца знаходжання невядома.

Усіх, хто ведае па гэтым факце якую-небудзь інфармацыю, просяць звяртацца па тэлефоне 8-02350-5-31-34.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ,

па матэрыялах РАСК.

←Ученые рассказали, какие мужчины могут не дожить до пенсии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика