Многодетная мама из Оболи Наталья Римша удостоена районной премии имени Софьи Пальвинской

Источник материала:  
16.10.2018 — Разное
Многодетная мама из Оболи Наталья Римша удостоена районной премии имени Софьи Пальвинской
“Дзеці – мая самая вялікая ўдача”
Быць маці зусім няпроста. А быць мнагадзетнай мамай – сур’ёзнае і важнае дасягненне для любой жанчыны. Наталля Аляксандраўна Рымша, вагаўшчыца Обальскага керамічнага завода, якая нарадзіла і выхоўвае траіх дзяцей, сёлета стала лаўрэатам раённай прэміі імя Героя Сацыялістычнай Працы Соф’і Тарасаўны Пальвінскай.
Напярэдадні Дня маці мы пагутарылі з ёй.
– Наталля Аляксандраўна, скажыце, як змянілася Ваша жыццё пасля нараджэння трэцяга дзіцяці?
– Паскорыўся рытм жыцця. Але цяпер стала ўсё рабіць хутчэй. Вядома, усё паспець немагчыма, але я да гэтага імкнуся. Я па жыцці наогул вельмі актыўны чалавек.
– У які момант жыцця Вы вырашылі, што хочаце стаць мнага-дзетнай мамай?
–  (Смяецца) 16 год назад, калі пазнаёмілася на навагоднім агеньчыку ОКЗ са сваім будучым мужам Аляксандрам. А калі сур’ёзна, нейкага спецыяльна прынятага рашэння не было. Калі адчуваеш упэўненасць у сям’і, калі ёсць каханне і ўзаемаразуменне, то чаму і не нарадзіць.
– Як па-вашаму, мець шмат дзяцей – шчасце або цяжкасці?
–  Не сказала б, што трое дзяцей – гэта шмат. У маіх бацькоў, напрыклад, было пяцёра дзяцей. Гэта шчасце. Я б сказала, поспех. Дзеці – мая  самая вялікая ўдача.
–  Раскажыце пра сваіх дзяцей.
– Старэйшай Ульяне – 15 год. Гэта мая галоўная памочніца. Калі я працую на змене, яна і прыгатуе, і прыбярэ, і за меншымі дагледзіць. Вельмі актыўная і жыццярадасная. Дзевяць класаў закончыла з пасведчаннем з адзнакай.
Ілья захапляецца валейболам і настольным тэнісам. Нягледзячы на тое, што яму 12 год, сапраўдны мужчына, абаронца, які гатовы для сваіх сястрычак зрабіць усё магчымае. Вучоба яму добра даецца, 6 клас закончыў на 9-10, толькі пару васьмёрак было.
Меншая Ангеліна  непаседа і гарэза,  пайшла ў першы клас. Гэта такі актыўны маторчык нашай сям’і. Вельмі цікаўная і дапытлівая.
– Наталля Аляксандраўна, як дзеці ладзяць адзін з адным?
– Дзеці сябруюць паміж сабой. Часам здараецца, што яны могуць пасварыцца, не падзяліць што-небудзь, але сур’ёзных, глабальных сварак у нас няма. Я строга іх выхоўваю, накіроўваю ў творчасць, у спорт. Вучу, што яны самыя блізкія адзін аднаму людзі і павінны праяўляць узаемны клопат і пяшчоту.
– Як сумяшчаеце хатнія клопаты і вольны час?
– Хатнія клопаты – гэта кругласутачная праца, падчас якой ты сам сябе арганізоўваеш. А вольны час я цалкам прысвячаю сям’і, таму часта праца па доме і вольны час – гэта адно і тое ж.
– А як вы праводзіце час з дзецьмі? Святкуеце сямейныя святы?
– Імкнёмся як мага больш праводзіць час разам. Па вечарах любім упяцярых пагуляць у лато, даміно ці “Манаполію”. Нядаўна набылі дачу, якая яшчэ больш аб’яднала нас. Сёлета сабралі першы ўраджай яблык, ягад і арэхаў.
Сямейных святаў у нас два – дзень нараджэння дзяцей і Новы год. Дзень нараджэння дзяцей адзначаем у адзін дзень: справа ў тым, што Ульяна і Ілья нарадзіліся 19 чэрвеня, а Ангеліна – 22 чэрвеня. Абавязкова робім для іх нечаканы сюрпрыз-падарунак.
– Што для вас самае галоўнае ў сям’і?
– Самае галоўнае – падтрымка і ўзаемаразуменне. Я лічу, што калі гэтага няма ў сям’і, яна не можа называцца сям’ёй.
– Якую параду вы б далі маладым мамам?
– Пабольш цярпення і ніколі не апускаць рукі, заўсёды ісці наперад, не здавацца, з якімі б цяжкасцямі не давялося сутыкнуцца.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №80 ад 16.10.2018 г.
←РПЦ назвала наказания за молитвы в храмах Константинопольской патриархии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика