У Смаргоні на абслугоўванні ЖРЭС знаходзяцца 328 жылых дамоў: Заданне на гэты год – адрамантаваць 17,9 тысячы квадратных метраў жылля

У Смаргоні на абслугоўванні ЖРЭС знаходзяцца 328 жылых дамоў. Утульнасць і камфортнасць пражывання ў іх людзей напрамую залежаць ад дзейнасці жыллёва-эксплуатацыйнай службы, у чые непасрэдныя абавязкі ўваходзіць абслугоўванне жылфонду.
З мэтай забеспячэння празрыстасці паслугі па тэхнічным абслугоўванні жыллёвага фонду вызначаны дакладны пералік работ і перыядычнасць іх выканання, укаранёны тэхналагічныя карты на тэхнічнае абслугоўванне дамоў па кожнай будаўнічай сетцы, што дазваляе адсачыць кошт данай паслугі для кожнай групы спажыўцоў у залежнасці ад аб’ёму работ па канкрэтнаму жылому дому, пракантраляваць іх выкананне.
З 2014 года ў Беларусі ўведзена сістэма тэхнічнага абслугоўвання жыллёвага фонду адным шматпрофільным спецыялістам - рабочым па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і пабудоў. Яго яшчэ называюць хаўс-майстрам.
Дзякуючы паслядоўнай палітыцы ў арганізацыі і эксплуатацыі жыллёвага фонду плошча трухлявых і аварыйных жылых дамоў працяглы час застаецца вельмі нізкай і не перавышае 0,16% ад агульнай плошчы жылля.
Каб не дапусціць пагаршэння тэхнічнага стану жылфонду, штогод павялічваецца колькасць капітальна адрамантаваных дамоў. Заданне на гэты год – адрамантаваць 17,9 тысячы метраў квадратных жылля.
“І з гэтай задачай справімся, - сказаў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Бажыдай. - Летась таксама была немалая лічба, але выканалі. А ўвогуле, мы штогод павінны капітальна рамантаваць 4% жылфонду”.
Апошнім часам адбыліся змяненні ў падыходах да правядзення капітальнага рамонту. З 2015 года перагледжаны віды і склад работ, выключаны тыя з іх, якія адносяцца да мадэрнізацыі і павялічваюць спажывецкія якасці жылых памяшканняў. Устаноўлены гранічныя нормы затрат на капітальны рамонт.
Неабходнасць правядзення капітальнага рамонту вызначаецца на падставе абследавання жылога дома і тэрміну яго службы. Выбіраць выканаўцу будаўніча-мантажных работ дазволена толькі на конкурснай аснове. Спісы дамоў, якія патрабуюць капітальнага рамонту, фарміруюцца мясцовымі выканаўчымі органамі з перспектывай на год і пяць гадоў. У Смаргонскім райвыканкаме таксама ёсць такія спісы. Папярэдне спецыялісты вывучылі сітуацыю па дамах.
Пералік многакватэрных жылых дамоў, якія падлягаюць рамонту ў бягучым годзе, публікуецца ў сродках масавай інфармацыі, размяшчаецца ў інтэрнэце, на інфармацыйным сайце райвыканкама. Робіцца гэта напачатку кожнага года, калі сфарміраваны бюджэт і вызначаны сумы фінансавых сродкаў, якія будуць затрачаны на капітальны рамонт.
"Для капітальнага рамонту выбіраюцца дамы, якія знаходзяцца ў горшым стане ў параўнанні з іншымі жылымі пабудовамі”, - адзначыў Аляксандр Бажыдай.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота з архіва.