У ноч на панядзелак месцамі будуць замаразкі, удзень — усё яшчэ цёпла
14.10.2018 14:56
—
Разное
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў
У бліжэйшыя суткі, 15 кастрычніка, у Беларусі чакаецца надвор’е з невялікай хмарнасцю, без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі магчымы туман.
Вецер будзе паўднёва-ўсходні — уначы слабы, а ўдзень слабы з узмацненнем да ўмеркаванага.
Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў вышэй за нуль, у асобных раёнах чакаюцца начныя замаразкі да -2. Удзень слупкі тэрмометраў дасягнуць 14-20 градусаў са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.