«Дзякуй, мама!»

Источник материала:  
13.10.2018 02:30 — Разное

У 2017 годзе ў Беларусі нарадзілася 102556 дзяцей, 1099 з якіх – двайняты і 16 – трайняты. У горадзе немаўлят з’явілася больш – 78,9 тыс. і 23,7 тыс. – у вёсцы. 41,2 тыс. матуль адправіліся ў радзільны дом па першынца, 40,5 тыс.– па другое дзіця. Нарадзіць трэцяе дзіця вырашылі 15,1 тыс. беларусак, чацвёртае – 3,88 тыс., пятае – 1,16. І толькі 638 жанчын нарадзілі шэсць і больш дзетак.

«Дзякуй, мама!»

У Беларусі 9,5 тысячы матуль узнагароджаны ордэнам Маці. Такую высокую ўзнагароду атрымліваюць жанчыны, якія нарадзілі, выхавалі пяць і больш дзяцей. Да ордэна прадугледжана грашовая выплата ў памеры 5 бюджэтаў пражытачнага мінімуму (з 1 жніўня бягучага года ён складае 213,67 беларускага рубля). У 2018 годзе 621 жанчына ў рэспубліцы атрымала гэтую высокую ўзнагароду, у вобласці – 177.

На ўліку ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Брэсцкай вобласці знаходзіцца 62846 сем’яў, з іх 21515 – шматдзетныя, 4389 – выхоўваюць дзіця-інваліда. У Ганцавіцкім раёне 438 шматдзетных сем’яў, у 330 – выхоўваюцца трое дзяцей, чацвёра – у 69. Пяць і больш дзяцей гадуюцца ў 39 сем’ях.

Заканадаўствам прадугледжана 11 відаў дапамогі па трох групах сем’ям у сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзяцей: па мацярынстве, сямейныя і часовай непрацаздольнасці па доглядзе за дзецьмі.

Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, штогод не менш 100 тыс. беларусак становяцца маці. Дай Бог, каб праз пэўны час яны пачулі ад сваіх хлопчыкаў і дзяўчынак простыя, але ж такія важныя словы: «Дзякуй, мама!».

Падрыхтавала
Надзея ТАМАШОВА.

(Visited 3 times, 3 visits today)

←Кадыров заявил, что готов трудоустроить Кокорина и Мамаева в "Ахмате"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика