Люстрадзён на сёньня
13 кастрычніка 1884 г. у засценку Уляны Рукойненскай гміны Віленскага павету нарадзіўся беларускі культурна-асьветніцкі і рэлігійны ўніяцкі дзеяч Баляслаў ПАЧОПКА.
З 1926 г. каталіцкі святар усходняга (візантыйскага) абраду, настаўнік і рэлігійны публіцыст. Актыўны беларускі дзеяч — сталы аўтар газеты «Наша Ніва», рэдактар-выдавец першай беларускай катaліцкай газеты «Biełarus» (1913—1915 гг.), аўтар і выдавец беларускага малітоўніка «Boh z nami» (1915) і першай беларускай граматыкі (1918), падрыхтаваў і выдаў некалькі беларускіх рэлігійных кніжак, настаўнік, быў дырэктарам першай беларускай настаўніцкай семінарыі ў Свіслачы (1915—1918).
У кастрычніку 1915 з Вільні разам з сям’ёй пераехаў у Свіслач, каб з дазволу нямецкіх акупацыйных уладаў разам з іншымі дзеячамі стварыць там першую беларускую настаўніцкую сэмінарыю. З’яўляўся яе дырэктарам, хоць фармальна яе кіраўніком быў немец Бэндзеха.
У беларускай настаўніцкай сэмінарыі ў Свіслачы, якая дзейнічала ў пэрыяд з 15.10.1916 па 15.11.1918 гг. і за гэты пэрыяд падрыхтавала 144 беларускія настаўнікі, Баляслаў Пачопка выкладаў беларускую мову і лаціну. Падчас працы ў Свіслачы пачаў збіраць беларускія народныя песні, якія плянаваў выдаць у зборніку «Беларуская ліра», аднак гэтая праца не была завершана і сёння лёс яе невядомы.
Памёр 26 снежня 1940 г. у мястэчку Целяханы.