У гарадскім Доме культуры ўшаноўвалі матуль Ганцаўшчыны (фотарэпартаж)

Источник материала:  
12.10.2018 23:25 — Разное

Напярэдадні Дня маці, 12 кастрычніка, у гарадскім Доме культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства.

У гарадскім Доме культуры ўшаноўвалі матуль Ганцаўшчыны (фотарэпартаж)

Ва ўрачыстай абстаноўцы матулі Ганцаўшчыны былі ўзнагароджаны ордэнам Маці, падарункамі і кветкамі.

ДАВЕДКА «СП»:

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2018 года № 387 за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей ордэнам Маці ўзнагароджана 131 жыхарка Беларусі. Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці, у тым ліку работніцы сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў, устаноў культуры і адукацыі, арганізацый аховы здароўя, гандлю, абслугоўвання насельніцтва, хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных ёсць і тры прадстаўніцы Ганцавіцкага раёна – работніца Дзяніскавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Галіна Дзенісеня, аператар машыннага даення адкрытага акцыянернага таварыства «Люсіна Агра» Таццяна Мацукевіч і хатняя гаспадыня з г. Ганцавічы Вольга Пыцько.

Цёплыя словы віншаванняў, найлепшых пажаданняў, падарункі і кветкі з нагоды свята ад старшыні Ганцавіцкага райвыканкама Уладзіміра Бялова прымалі матулі: Ірына Гурская, Ірына Драбышэўская, Галіна Кахавец, Вольга Гнуда, Аксана Занька, Людміла Гук, Алена Лойка, Марына Лелес, Марыя Касцюкевіч, Іна Палазок, Наталля Валодзька, Алена Жалезная, Святлана Канановіч, Валянціна Студэнт, Валянціна Аляксейчык, Святлана Курловіч, Наталля Анішчанка.

Паважаныя наведвальнікі нашага сайта!

Аб тым, як прайшло мерапрыемства ў гарадскім Доме культуры глядзіце ў нашым фотарэпартажы.

Фота — Галіна Пупач

Шоу казацкай песні і танца «Маме падабаецца!» (фотарэпартаж)

(Visited 12 times, 12 visits today)

←О чём договорились Александр Лукашенко и Владимир Путин на V Форуме регионов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика