Мужчына пагражаў "падарваць Гомель", калі яму не выклічуць "дурку"

Источник материала:  
12.10.2018 16:43 — Разное
Мужчына пагражаў "падарваць Гомель", калі яму не выклічуць "дурку"
Фота: kharkiv.dsns.gov.ua

У чацвер вечарам, 11 кастрычніка, па спецыяльнай лініі "103" патэлефанаваў невядомы мужчына. Блытаючы словы, ён запатрабаваў прыслаць да яго карэту хуткай медыцынскай дапамогі, а калі даслоўна, то "дурку". Умовы высунуў даволі небяспечныя: "Калі не будзе медыкаў, падарву Гомель і ўсіх падарву".

Інфармацыю пра трывожны званок перадалі супрацоўнікам Гомельскага РАУС. Супрацоўнікі міліцыі хутка высветлілі асобу, якая тэлефанавала, і прыехалі па яе месца жыхарства.

Аказалася, што 31-гадовы жыхар аграгарадка Краснае нядаўна вярнуўся з заробкаў у Расіі, пасля чаго сышоў у запой. У службу "103" ён патэлефанаваў на дзесяты дзень свайго злоўжывання алкаголем.

Хуліган знаходзіцца ў Гомельскім РАУС, паведамляецца на uvd.gomel.by. Пасля працверажэння яму трэба будзе адказаць на пытанні праваахоўнікаў аб тым, што ж прымусіла яго пагражаць "падарваць Гомель".

←Ну и ну: у однополой пары мышей появилось потомство

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика