Ніна Мяшкова, вучаніца СШ №3 г. Белаазёрска, набрала сто балаў па беларускай мове падчас цэнтралізаванага тэсціравання

Источник материала:  
10.10.2018 17:24 — Разное

Сёлета на рахунку бярозаўскай адукацыі яшчэ адно значнае, як і ў мінулым годзе, дасягненне на ніве цэнтралізаванага тэсціравання: Ніна Мяшкова, вучаніца СШ №3 г. Белаазёрска, набрала сто балаў па беларускай мове. Дзяўчына паступіла ў БДУ і вывучае славянскую філалогію. У гэтым вялікая заслуга яе настаўніцы – Таццяны Анатольеўны Гмыр, якая апантана працуе ў школе больш за два дзясяткі гадоў.

Сярод яе вучняў – удзельнікі і пераможцы розных этапаў рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Толькі за апошнія пяць гадоў настаўніца падрыхтавала шэсць прызёраў раённага этапу прадметнай алімпіяды, а на абласным яе выхаванцы Ксенія Мялік і Ніна Мяшкова тройчы заваёўвалі дыпломы III ступені.

Урокі Таццяны Анатольеўны, спецыяліста вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, захапляльныя і напоўнены пазітыўнымі эмоцыямі. Яна надае вялікую ўвагу індывідуальнаму падыходу ў навучанні, шырока выкарыстоўвае тэхнічныя сродкі, разнастайны дыдактычны матэрыял. Пад кіраўніцтвам педагога дзеці актыўна ўдзельнічаюць і ў творчых конкурсах. Так, у 2015/2016 навучальным годзе вучань прававога класа Дзмітрый Кавалевіч заняў 2-е месца ў рэспубліканскім конкурсе сачыненняў “Мы выбіраем шлях”, прысвечаным Дню беларускай міліцыі. У 2016/2017 годзе вучаніца Яна Янушчык стала найлепшай у конкурсе сачыненняў “Нам мір завешчана берагчы”.

Сама ж Таццяна Анатольеўна была адзначана граматай у намінацыі “За выніковую працу з адоранымі вучнямі” ў раённым конкурсе “Настаўнік года – 2016”.

За выдатныя поспехі ў педагагічнай дзейнасці ўзнагароджана таксама Ганаровымі граматамі.

Таццяна Гмыр вылучаецца самаадданасцю справе і добразычлівасцю, тым самым прыцягвае да сябе вучняў, іх бацькоў і калег. Дзякуй за руплівасць, паважаная Таццяна Анатольеўна!

←"Пришел на озеро, а там кошмар. Все берега покрыты дохлой рыбой"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика