Уладар сяла-2018. Жыхары Асіповіччыны — у прызёрах!

Источник материала:  
10.10.2018 — Разное

Рэспубліканскі конкурс маладых сем’яў “Уладар сяла-2018”  адбыўся ў суботу ў Слуцку.   Удзельнікі былі ад кожнай вобласці, а Магілёўшчыну прадстаўлялі жыхары аг. Ясень Асіповіцкага раёна Вольга і Сяргей Снігіры разам з 4 сынамі і дачушкай — адзіная шматдзетная сям’я на спаборніцтвах.

Уладар сяла-2018. Жыхары Асіповіччыны —  у прызёрах!

Конкурсаў арганізатары падрыхтавалі шмат. Гэта і знаёмыя нашым нарыхтоўка дроў і майстраванне лаўкі, і прыгатаванне ежы, і эстафета. Дарэчы, падчас апошняга Сяргей катаў жонку на тачцы, а Вольга лавіла курэй. Упершыню давялося Снігірам гатаваць дранікі на падпаленай калодзе. А ў конкурсе-сюрпрызе выразалі з гарбуза кошык для гародніны.

Вынік выдатны: Снігіры — на трэцім месцы! Акрамя 1960 рублёў, якія атрымалі ўсе ўдзельнікі, землякам уручылі тэлевізар. Віншуем!

Фота — sb.by.

←Продала две квартиры и влезла в кредиты, чтобы открыть бизнес. Оно того стоило?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика