Участвуй в акции "Макулатуру — в переработку. Наша забота, а не енота "и получи ноутбук

Источник материала:  
09.10.2018 — Разное
>

Участвуй в акции "Макулатуру — в переработку. Наша забота, а не енота "и получи ноутбук Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў пры падтрымцы Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі арганізоўвае рэспубліканскую акцыю “Макулатуру — у перапрацоўку. Наш клопат, а не янота” для сярэдніх школ.

Для ўдзелу ў акцыі-конкурсе ўстанове адукацыі неабходна да 20 лістапада накіраваць заяўку арганізатару на target99.by@gmail.com або па адрасе ДУ “Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў”, вул. Кальварыйская, 25, пакой 200, 220073, г. Мінск (на канверце абавязкова напісаць “Наш клопат, а не янота. Конкурс”) і копіі дакументаў, якія пацвярджаюць здачу макулатуры.

Указаць, колькі яе сабралі з 15 верасня да 10 лістапада. Палажэнне аб акцыі-конкурсе і форма ўдзельніка размешчаны на сайце target99.by у раздзеле “Інфармацыя”.


Па выніках конкурсу журы вызначыць 12 пераможцаў у чатырох намінацыях: лепшыя сельская школа з колькасцю вучняў да 80 і звыш 80 чалавек і гарадская з колькасцю вучняў да 800 і звыш 800. Будзе ўлічвацца вага макулатуры ў разліку на аднаго навучэнца. Кожная з гэтых устаноў адукацыі атрымае ў падарунак ноўтбук.

Фота для ілюстрацыі.
Наталля ГРЫНЦЭВІЧ, дырэктар установы
“Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў”.

←Региональная безопасность, борьба с терроризмом и роль Беларуси в ООН. Александр Лукашенко встретился с заместителем генсекретаря ООН

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика