СМІ: Беларус заявіў, што яго збівалі футбалісты Какорын і Мамаеў

Источник материала:  
09.10.2018 13:21 — Разное
СМІ: Беларус заявіў, што яго збівалі футбалісты Какорын і Мамаеў
Пашкоджаны "Mercedes", каля якога збілі беларуса. Фота: mk.ru

33-гадовы беларус Віталь Салаўчук заявіў, што яго збівалі расійскія футбалісты Аляксандр Какорын і Павел Мамаеў. Ён знаходзіцца з цяжкай траўмай у Боткінскай бальніцы ў Маскве, але паразмаўляў з журналістамі "Московского комсомольца". Паводле слоў Салаўчука, сярод хуліганаў па фотаздымках ён апазнаў Какорына і Мамаева.

Салаўчук працуе кіроўцам у тэлевядучай Першага канала Вольгі Ушаковай. Менавіта яе ён і чакаў у той дзень. Па словах беларуса, у яго "Mercedes" раптам села невядомая п'яная дзяўчына і адмаўлялася выйсці, сказала, што "пагрэецца". Праз секунд 40 дзяўчыну забраў нейкі хлопец. Калі Віталь Салаўчук ужо збіраўся ад'язджаць, ён пачуў стук аб машыну, нібыта нешта разбілася. Ён выйшаў і пабачыў кампанію агрэсіўных маладых людзей. Яны крычалі, што кіроўца іх абразіў, пачалі біць яго рукамі і нагамі, у асноўным па галаве. І раілі яму не пісаць заяву.

Адзін з відавочцаў здарэння выклікаў паліцыю, неўзабаве прыбегла і Вольга Ушакова. У беларуса чэрапна-мазгавая траўма, пералом костак носа, збіты твар. "Страціў шмат крыві, яна лілася аж з вушэй", — распавёў мужчына. Хуліганы пашкодзілі яго аўтамабіль. У ім, дарэчы, мусіў працаваць відэарэгістратар і зафіксаваць пачатак здарэння.

Па некаторых звестках, Какорын (форвард "Зеніта") і Мамаеў (паўабаронца "Краснадара") у тую раніцу выйшлі з стрыптыз-клуба са сваімі знаёмымі і на іх шляху аказаўся аўтамабіль з беларусам. Праз гадзіну яны збілі ў кавярні чыноўніка Мінпрамгандлю РФ Дзяніса Пака. Ён ім зрабіў заўвагу.

Па абодвух здарэннях распачатыя крымінальныя справы.

←Виктория Азаренко планирует встретить Новый год на турнире в Окленде

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика