Кубак памяці Васіля Пінчука кліча на футбольнае поле
08.10.2018
—
Разное
13 кастрычніка на стадыёне аграгарадка Чалюшчавічы пройдзе штогадовы розыгрыш кубка па футболе памяці Васіля Пінчука.
На спаборніцтвы запрашаюцца аматарскія футбольныя каманды без абмежаванняў па ўзросце. Сістэма спаборніцтваў будзе вызначана ў дзень правядзення мерапрыемства, зыходзячы з колькасці заяўленых каманд.
Сёлета пераможцы ў намінацыях “Лепшы варатар”, “Лепшы нападаючы”, “Лепшы абаронца” і “Лепшы паўабаронца” будуць ганараваны грашовымі прэміямі.
Пачатак спаборніцтваў у 10 гадзін.
Запрашаем усіх аматараў футбола прыняць удзел у спаборні-цтвах, а балельшчыкаў – падтрымаць каманды.
Наталля ДВОРАК,
дырэктар ФСК “Ураджай”.
Фота з архіва “ПН”.