У Беларусь вяртаецца цяпло: на тыдні да +17

Источник материала:  
08.10.2018 12:26 — Разное
У Беларусь вяртаецца цяпло: на тыдні да +17
Фота: pinolino.de

У Беларусь вяртаецца цяпло. Што праўда, гэта будзе адбывацца павольна.

Сёння і заўтра надвор’е яшчэ будзе цалкам восеньскім, а на тэрмометрах будзе не больш за +10.

Але ўжо з серады аблокі пачнуць разыходзіцца. 10 кастрычніка сіноптыкі абяцаюць да +14. А ў самы цёплы дзень тыдня — чацвер — будзе да 17 градусаў цяпла.

На жаль, ужо 12 кастрычніка, надвор’е ізноў пачне псавацца. Неба ізноў зацягнецца ў шэрае, а тэмпература будзе павольна падаць. У пятніцу, 13 кастрычніка, — да +13, у суботу, 14 кастрычніка, — да +12.

←Студентка гродненского вуза похитила у родственников около 8 500 евро

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика