Біта vs бензапіла: разборка хлопцаў з Серабранкі каля кавярні ў Мінску

Источник материала:  
08.10.2018 13:04 — Разное
Біта vs бензапіла: разборка хлопцаў з Серабранкі каля кавярні ў Мінску
Кавярня "Маяк". Фота: Wikimapia

Увечары ў суботу, 6 кастрычніка, трое хлопцаў 1992 года нараджэння нешта не падзялілі з двума хлопцамі 1985 і 1987 гадоў нараджэння ля кавярні "Маяк" на вуліцы Маякоўскага ў Мінску. Слоўны канфлікт паміж кампаніямі перарос у бойку з выкарыстаннем падручных сродкаў на паркоўцы ля ўстановы. Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, усе ўдзельнікі канфлікту — жыхары мікрараёна Серабранка.

Пасля разборкі яе ўдзельнікі пачалі тэлефанаваць сваякам. На дапамогу маладзейшай кампаніі прыехаў бацька аднаго з хлопцаў. Ён дастаў з машыны біту і ўдарыў ёю крыўдзіцеля сына. Той у адказ дастаў са свайго аўтамабіля бензапілу, якой паспрабаваў адпудзіць апанентаў. Гэта спрацавала. На шчасце, ён нікога не парэзаў.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўсіх удзельнікаў інцыдэнту. Праводзіцца расследаванне.

←Глава Интерпола подал заявление об отставке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика