Уроки учителя начальных классов Наталии Курбако проходят не по шаблону!

Источник материала:  
08.10.2018 — Разное

Настаўнік пачатковых класаў – катэгорыя сярод работнікаў адукацыі асаблівая. Менавіта з яго асобы складваюцца першае ўражанне дзяцей аб школе, іх любоў да вучобы, фарміруецца асабістае “я”. Вучням Наталіі Уладзіміраўны Курбака з Ільюшынскай школы ў гэтым сэнсе пашчасціла: для іх першая настаўніца стала адначасова выхавальнікам, псіхолагам, мастаком, артыстам, сябрам, дарадцам.

Творчаму патэнцыялу, закладзенаму ў гэтай маладой жанчыне, можна пазайздросціць. Яшчэ ў дзяцінстве няўрымслівая Наташа, якая выхоўвалася ў асаблівай атмасферы (тата працаваў загадчыкам СДК, усе члены сям’і займаліся маляваннем), парывалася на сцэну, спрабавала сябе ў вакале, ігры на баяне. Вось толькі бацькі яе імкненне не падтрымалі, сказаўшы, што перш чым у самадзейнасць падавацца, неабходна добрую спецыяльнасць атрымаць. Выбар паў на прафесію настаўніка. Прывабіла дзяўчыну найперш тое, што ў Полацкім педагагічным каледжы “пачатковая адукацыя” спалучалася са спецыялізацыяй “кіраўнік гуртка студыі выяўленчага мастацтва”. А ўжо пазней Н.У.Курбака завочна скончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава.Уроки учителя начальных классов Наталии Курбако проходят не по шаблону!

Цяпер ураджэнка Міёршчыны ніколькі не шкадуе, што свой талент раскрывае не на сцэне, а ля школьнай дошкі. Да таго ж, спецыфіка яе работы не проста дазваляе, а рэкамендуе займацца з дзецьмі творчасцю, гуляць у рухомыя гульні, чытаць вершы.

– Мая мама – таксама настаўніца, выкладае рускую мову і літаратуру, – расказвае Н.У.Курбака. – Калі я скончыла каледж і была размеркавана ў родную школу, працавалі з ёй, як кажуць, плячо ў плячо. Але ж праз два гады, каб быць бліжэй да сваёй другой палавінкі, пераехала ва Ушачы. А выбраць менавіта Ільюшынскую школу параіла цяперашняя калега, маці былой аднакурсніцы Наталля Васільеўна Леднік.

І вось за плячамі Наталіі Уладзіміраўны ўжо два выпускі, на падыходзе – трэці. І кожны, па словах педагога, асаблівы.

– Маімі першымі выхаванцамі ў Ільюшыне сталі чацвёртакласнікі, якіх да мяне вучыла вопытны педагог Таццяна Міхайлаўна Хвошч, – расказвае Н.У.Курбака. – Дзеці былі надзвычай цікаўнымі, схільнымі да навук. Так, наша з імі работа “Шлях хлеба да стала” на раённай навукова-практычнай канферэнцыі атрымала бясспрэчную перамогу. Сёлета яны скончылі школу, прычым, Маша Сцёпачкіна – з залатым медалём. Наступны мой клас (цяпер дзеці ў восьмым) “спецыялізаваўся” на спорце і маляванні. Нямала перамог школьнага і раённага ўзроўню па першым – у Юлі Пліско, Жэні Маркевіча, Кірыла Марозава, а па другім – у Сяргея Якімовіча, Ксеніі Урбан. Цяперашнія ж мае дзеткі на рэдкасць дысцыплінаваныя. Пасля нашага з імі пераезду з будынка сада ў школу педагогі нават жартавалі, маўляў, нас не відаць і не чуваць. Між тым, на якасць навучання такая сабранасць 10 хлопчыкаў і дзяўчынак аказвае найлепшы ўплыў. Так, высокія навуковыя і спартыўныя дасягненні ўжо ёсць у Дзіяны Радзюш. Удзел у прадметных алімпіядах паспяхова прымаюць Жэня Гвоздзева і Лера Урбан. Любяць маляваць Вара Сінякова і Арцём Карабань. Многія дзеці наведваюць гурток “Дзіцячая цацка”, які вяду.

Урокі Наталіі Уладзіміраўны заўсёды праходзяць незвычайна, яна імкнецца праводзіць іх не па шаблоне – выкарыстоўвае цікавыя формы навучання. Напрыклад, самыя складаныя правілы зарыфмоўвае – так дзеці лепш запамінаюць, весела цытуюць і нават самі спрабуюць складаць. Нярэдка выкарыстоўвае для нагляднасці ўласныя малюнкі. Зрэшты, у вольны час педагог любіць пасядзець над чарговым нацюрмортам ці партрэтам. Тэхнікай батык яна авалодала ў дасканаласці, зараз узялася за масла.

Для сваіх вучняў Н.У.Курбака – у многім прыклад. Розным методыкам могуць павучыцца ў яе нават вопытныя калегі. Нездарма ў раённым конкурсе прафесійнага майстэрства “Настаўнік года-2014” яна заваявала тытул “Педагагічная надзея”, а ў 2016-м прозвішча Наталіі Уладзіміраўны было занесена на Маладзёжную Дошку гонару Ушацкага раёна.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

←Эксперт: предупреждение Западу – это только начало, Россия готовит диверсии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика