У Смаргонскай раённай дзіцячай бібліятэцы падвялі вынікі конкурсу “Лета ў краіне цудаў”
05.10.2018
—
Разное
У невялікім зальчыку раённай дзіцячай бібліятэкі сабраліся дзеці і іх бацькі на свята – падвядзенне вынікаў конкурсу летняга чытання “Лета ў краіне цудаў”.
Вядучая гэтага мерапрыемства адзначыла, што шмат дзяцей прыняло ўдзел у конкурсе. Удзельнікі выконвалі ўсе ўмовы, наведвалі бібліятэку, вялі чытацкія дзённікі. Многія хлопчыкі і дзяўчынкі сталі кніжнымі лекарамі, малявалі, пісалі водгукі, рабілі сэлфі з любімымі кнігамі. І вельмі многа было творчых работ. Усе яны знаходзяцца цяпер на выставе.
Дзеці адгадвалі загадкі, якія ім загадвала вядучая свята, а потым былі падведзены вынікі і ўзнагароджаны лепшыя чытачы.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.