Прэзідэнту паказалі форму беларускіх атлетаў і валанцёраў

Источник материала:  
05.10.2018 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку прадэманстравалі ўзоры параднай і спартыўнай формы беларускіх атлетаў і валанцёраў на II Еўрапейскіх гульнях 2019 года. Прэзентацыя прайшла ў Палацы Незалежнасці.

Узоры формы Кіраўніку дзяржавы прадставілі міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Андрэй Асташэвіч, дызайнер Юлія Латушкіна і генеральны дырэктар прадпрыемства «Сола-Пінск» Васіль Гарагляд. «У чым тут беларуская адметнасць?» — пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка. Распрацоўшчыкі экіпіроўкі і касцюмаў расказалі Прэзідэнту аб дызайнерскіх асаблівасцях і нюансах вытворчасці. Як было даложана Кіраўніку дзяржавы, пры вытворчасці формы ўлічваліся пажаданні саміх спартсменаў і патрабаванні арганізацыйнага камітэта гульняў. Спартыўная экіпіроўка распрацавана і пашыта пінскім прадпрыемствам і складаецца з 19 найменняў. Усяго «Сола-Пінск» плануе выпусціць 500 камплектаў. Як расказаў карэспандэнту БелТА Васіль Гарагляд, калекцыя атрымала назву «Прастора». Яе сімвал увязаны ў адзіную стылістыку лагатыпа II Еўрапейскіх гульняў і ўвасабляе беларускія неабсяжныя прасторы. Дызайнерам формы валанцёраў і ўдзельнікаў акцыі «Полымя міру», а таксама парадна-грамадзянскага адзення беларускіх спартсменаў і ўбору ўзнагароднай групы (беларускіх прыгажунь, якія будуць уручаць медалі пераможцам) стала Юлія Латушкіна. За ідэю распрацоўкі экі-піроўкі для валанцёраў і ўдзель-нікаў акцыі «Полымя міру» ўзяты стылізаваны сюжэт дрэва жыцця, у якім знайшлі адлюстраванне беларуская выцінанка і сімвалы відаў спорту. Факеланосцы, якія ўжо ў сакавіку адправяцца ў тур па гарадах і краінах, будуць ісці ў белых касцюмах, сімвалізуючы мір і чысціню намераў. Дзяўчаты з узнагароднай групы ўпрыгожаць галовы вянкамі з кветак, паколькі спаборніцтвы будуць праходзіць у час святкавання Купалля.

Прэзідэнту  паказалі  форму  беларускіх  атлетаў  і валанцёраў

Аглядаючы ўсе ўзоры, Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на беларускі герб на форме. «Герб павінен быць па контуры вышыты або ўшыты на касцюм, — выказаў ён заўвагу. — Каб герб быў як герб, а не плямка. Гэта важна». Гаворачы пра спартыўную экіпіроўку, якая распрацавана прадпрыемствам «Сола-Пінск», Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што яе колеры не такія яркія і насычаныя, як колеры формы ўдзельнікаў акцыі «Полымя міру», хоць апошняя таксама была пашыта на пінскай вытворчасці. «Райцеся з дызайнерамі і мастакамі, каб гэта было дастойна. Каб форма адпавядала гэтай (распрацаванай Юліяй Латушкінай. — Заўвага БелТА) — гэта яркая форма, адразу кідаецца ў вочы. Яе можна ўзяць за ўзор па яркасці, выразнасці. Калі вы і гэтыя тканіны рабілі, тады што за праблема, зрабіце такія ж яркія», — даручыў Прэзідэнт. Кіраўнік прадпрыемства запэўніў, што форма будзе дапрацавана з улікам патрабаванняў Кіраўніка дзяржавы і пажаданняў саміх спартсменаў.

blr.belta.by.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←И орден на прощанье. С чем Лукашенко отпустил Сурикова в Сибирь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика