Беларусы ва Украіне трапілі ў ДТЗ: сямёра пацярпелых, адзін у коме
04.10.2018 10:20
—
Разное
Фота: mk.npu.gov.ua
У маштабнай аўтаварыі ў Мікалаеўскай вобласці Украіны пацярпелі беларусы. Як піша tut.by са слоў афіцыйнай прадстаўніцы паліцыі Мікалаеўскай вобласці Алены Беражной, ДТЗ адбылося каля пасёлка Крывое Возера.
Як паведамляе Нацыянальная паліцыя Украіны, мікрааўтобус "Mercedes Sprinter" урэзаўся ў пад'ёмны кран "Mitsubishi", які ехаў у спадарожным напрамку.
Сямёра чалавек атрымалі траўмы ў ДТЗ, двое з пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі, прычым адзін — у коме. Паведамляецца, што ў аварыю трапіў мікрааўтобус з беларускімі нумарамі.
У "мікрыку" было шасцёра грамадзян Беларусі ва ўзросце ад 43 да 66 гадоў (у тым ліку кіроўца), а таксама 30-гадовы жыхар Кіева.