Пад Старымі Дарогамі грузавы МАЗ з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва
03.10.2018 11:33
—
Разное
Фота: МНС
Дапамога ратавальнікаў спатрэбілася пры ДТЗ, якое адбылося а палове другой гадзіны ночы 3 кастрычніка ў Старадарожскім раёне, паведамляе прэс-служба МНС.
Інцыдэнт адбыўся каля вёскі Старыя Дарогі. На месцы здарэння ратавальнікі пабачылі грузавы МАЗ, які з'ехаў у кювет. Там машына ўрэзалася ў дрэва.
Ратавальнікі дэблакавалі мужчыну з дапамогай спецыяльнага інструменту і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Мужчыну шпіталізавалі ў раённую лякарню з траўмамі рознай ступені цяжкасці.
Як удакладняе mlyn.by, пацярпелы — 42-гадовы жыхар Бабруйска. У аварыі ён атрымаў удары і пералом плечавой косткі.