У чацвер у Беларусі чакаюцца дажджы і моцны парывісты вецер

Источник материала:  
03.10.2018 12:29 — Разное
У чацвер у Беларусі чакаюцца дажджы і моцны парывісты вецер
Фота: pixabay.com

4 кастрычніка надвор'е Беларусі працягне вызначаць цыклон, які змяшчаецца з Латвіі на Валагодскую вобласць Расіі, паведамляе Белгідрамет

Будзе воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца паўночна-заходні, заходні, парывісты, уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень па паўночным усходзе краіны — моцны парывісты. 

Уначы тэмпература паветра прагназуецца ад +2 да +8, удзень яна павысіцца да 7-13 градусаў цяпла.

Ужо ў пятніцу пацяплее — удзень чакаецца 8-15 са знакам "плюс", па паўднёвым захадзе — да 17 вышэй за нуль. Кароткачасовыя дажджы прагназуюцца пераважна па поўначы Беларусі.

←Власти готовят указ об увеличении размера лимита на посылки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика