Лось стаў прычынай масавага ДТЗ на Кобрыншчыне

Источник материала:  
03.10.2018 09:44 — Разное
Лось стаў прычынай масавага ДТЗ на Кобрыншчыне
Фота: gaibrest.by

Масавая аўтааварыя здарылася 2 кастрычніка каля 19-й гадзіны ў Кобрынскім раёне Брэстчыны, паведамляе gaibrest.by

48-гадовы жыхар Бярозы на аўтамабілі "Мэрсэдэс Бенц Спрынтар" ехаў ад Брэста ў бок Мінска. На 95-м км аўтадарогі ён збіў лася і быў вымушаны спыніцца. Пры гэтым кіроўца выставіў знак аварыйнага прыпынку.

Перад гэтым самым збітым ласём спыніўся і "Фіят-Пунта", якім кіраваў 28-гадовы жыхар Жабінкі. А праз нейкі час у "Фіят" урэзаўся "Опель-Вектра", за рулём якога быў 60-гадовы жыхар Івацэвічаў. Ад удару "Фіят" выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося яго сутыкненне з аўтамабілем "ДАФ", якім кіраваў 56-гадовы жыхар Маларыты.

Пры ДТЗ траўмы атрымалі кіроўца "Фіята" і яго 25-гадовая пасажырка (была на заднім сядзенні), а таксама кіроўца "ДАФ". Усе яны былі шпіталізаваныя Кобрынскую раённую лякарню.

←Как Бобруйск теряет свою промышленность

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика