Аб рабоце спажыўкааперацыі

Источник материала:  
03.10.2018 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў узварухнуць усю сістэму спажыўкааперацыі ў Беларусі. Аб гэтым ён заявіў у час рабочай сустрэчы са старшынёй праўлення Белкаапсаюза Валерыем Івановым.

 

«Мною прынята рашэнне падрыхтавацца па выніках гэтага года і ў лютым правесці сур’ёзную нараду на самым высокім узроўні па сітуацыі ў спажывецкай кааперацыі. Таму справаздачы ў вас сёння быць не павінна. Калі ў вас ёсць нейкія пытанні, якія трэба вырашаць цяпер, я гатовы на іх адказваць, дапамагаць, — сказаў Кіраўнік дзяржавы. — Па-першае, трэба ўзварухнуць усю сістэму. Я не настолькі паглыблены ў вашу работу, каб даваць ацэнкі. Але Камітэт дзяржкантролю, іншыя пагля-дзелі, што робіцца ў нас у спажывецкай кааперацыі. І інфармацыя больш негатыўнага плана, чым станоўчага». Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што спажыўкааперацыі цяпер трэба ўдзяліць павышаную ўвагу менавіта рабоце з насельніцтвам, асабліва ў частцы закупкі лішкаў плодаагародніннай прадукцыі. Кіраўнік дзяржавы ў сувязі з гэтым звярнуў увагу на высокі ўра-джай яблыкаў у краіне. «Яблыні ломяцца ў садах у вяскоўцаў. Такога ўраджаю не было, і не кожны можа захаваць гэты ўраджай або недзе прадаць. Ёсць шмат людзей, больш за палову, якія справіцца з вывазам свайго ўраджаю і продажам на рынках не змогуць. У іх трэба купіць гэту прадукцыю адразу на месцы, — запатрабаваў беларускі лідар. — Але, вядома, і заплаціць трэба. Мяне інфармуюць, што ніякая цана, і таму вяскоўцы не хочуць прадаваць».

Прэзідэнт таксама даручыў звярнуць увагу на штатную колькасць арганізацый Белкаапсаюза ў раёнах на прадмет аптымальнай колькасці работнікаў, што ў сваю чаргу ўплывае і на эфектыўнасць работы ў цэлым. «Вы павінны быць канкурэнтаздольнымі. Калі гэтага не бу-дзе, які сэнс нам штучна трымаць нейкую арганізацыю. Або, дакладней сказаць, навошта гэтай арганізацыі нейкія функцыі, з якімі яна не спраўляецца», — заўважыў беларускі лідар. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ён як раней, так і цяпер выступае за захаванне спажыўкааперацыі. «Надышоў час паглядзець на яе адкрытымі вачыма. Дакладна вызначыцца: што нам трэба ў спажыўкааперацыі, а што — не, і якой ёй быць наогул у будучым. У лютым мы павінны прыняць рашэнне», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт запатрабаваў ад Валерыя Іванова прадставіць аб’ектыўную ацэнку сітуацыі ў сферы спажыўкааперацыі. У сваю чаргу кіраўнік Белкаапсаюза праінфармаваў, што даручэнні Кіраўніка дзяржавы, якія былі дадзены раней, у абсалютнай большасці выкананы. Рашэнні па існуючых праблемных момантах знаходзяцца ў рабоце, а спажыўкааперацыя ў цэлым даволі паспяхова спраўляецца з ускладзенымі на яе функцыямі.

blr.belta.by.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←"Парюсь дубовым веником, а "приглаживаюсь" березовым". "Одно утро" с паралимпийкой Людмилой Волчёк

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика