НА САМІЦЕ СНД

Источник материала:  
03.10.2018 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Узаемадзеянне ў фармаце СНД павінна быць сінхранізавана з інтэграцыйнымі працэсамі ў Вялікай Еўразіі, асабліва ў рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. З такой прапановай на саміце СНД выступіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

НА САМІЦЕ СНД

«Трэба вызначыць напрамкі для спалучэння магчымасцей нашых краін з буйнымі міжнароднымі праектамі, у першую чаргу з эканамічным поясам Шаўковага шляху. Беларусь ужо ўдзельнічае ў ім, развіваючы Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень», — заявіў беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што стабільным адносінам паміж дзяржавамі СНД будзе таксама садзейнічаць шырокі дыялог Садружнасці з Еўразійскім эканамічным саюзам. Кіраўнік дзяржавы прапанаваў даручыць выканаўчаму сакратару СНД Сяргею Лебедзеву і старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Тыграну Саркісяну актывізаваць падрыхтоўку да падпісання абноўленага мемарандума аб паглыбленні ўзаемадзеяння паміж ЕЭК і Выканкамам СНД.

blr.belta.by.

Фота БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Саснович проиграла 7-й ракетке мира на открытом чемпионате Китая

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика