Міліцыя апублікавала відэа начной пагоні ў Слуцку

Источник материала:  
01.10.2018 21:47 — Разное
Міліцыя апублікавала відэа начной пагоні ў Слуцку
Фота: uvd-mo.gov.by

Міліцыя Мінскай вобласці абнародавала відэаздымкі начной пагоні ў Слуцку.

Як распавядала Еўрарадыё, здарэнне адбылося ў ноч на 1 кастрычніка. Кіроўца "Фальксваген Джэта" не спыніўся па патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ і паспрабаваў уцячы. Паводле неафіцыйных звестак, хуткасць аўтамабіля пры ўцёках дасягала 140 км за гадзіну.

Кіроўца не рэагаваў ні на чырвоныя і сінія сігналы маякоў, ні на гукавыя патрабаванні міліцыянтаў. Таму за межамі горада міліцыянты выкарысталі зброю. Як паведамляецца на сайце УУС Мінаблвыканкама, пасля двух папераджальных стрэлаў у паветра праваахоўнікі прастрэлілі задняе кола ў машыне ўцекача. (Раней паведамлялася, што аўтамабіль заехаў на двор прыдарожнай кавярні, дзе яго і спынілі.)

Высветлілася, што малады чалавек кірваў аўтамабілем п'яны і без правоў кіроўцы. На яго склалі пяць адміністрацыйных пратаколаў. 

←«Будет ли отопление неизвестно»: жители агрогородка под Минском несколько недель живут без холодной и горячей воды

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика