Мужчына ехаў у лякарню здымаць гіпс, але трапіў у ДТЗ

Источник материала:  
01.10.2018 22:16 — Разное
Мужчына ехаў у лякарню здымаць гіпс, але трапіў у ДТЗ
Фота ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама

ДТЗ з кур'ёзным адценнем адбылося 1 кастрычніка каля 10-й гадзіны паблізу ад Лепеля. Падрабязнасці інцыдэнту агенцтву БЕЛТА распавёў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

39-гадовага мужчыну, якому трэба было зняць гіпс з нагі, вёз у лякарню бацька на аўто. Перад паваротам налева ён спыніўся, каб прапусціць машыну, якая ехала ў сустрэчным напрамку. У гэты момант ззаду ў аўтамабіль, дзе везлі мужчыну з загіпсаванай нагой, стукнуўся мінівэн Honda.

У выніку пасажыру ў лякарні знялі гіпс з нагі і наклалі новы — на пашкоджанае плячо. 

ДАІ праводзіць праверку па факце ДТЗ.

←Фильм "Хрусталь" выдвинули от Беларуси на "Оскар"-2019

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика