4 кастрычніка ў 19.00 запрашаем на прэм’ерны паказ візуальнага спектакля без слоў “БОСКІ АДБІТАК”
Брэсцкі тэатр лялек працягвае свой шлях у накірунку сучаснага мастацтва. Абраная канцэпцыя – гэта смелае змяшэнне жанраў, відаў і поліфанічнасці форм. Пошук новай мовы для дыялогу з гледачом.
“Боскі адбітак” – візуальнае даследаванне, якое існуе на мяжы перфарматыўнасці, тэатра аб’екта і пластыкі. У цэнтры ўвагі – чалавек і спрадвечнае самапазнанне. З шэрагу метафарычных сцэн асобнага жыцця складаецца гісторыя грамадства. У бясконцай барацьбе з атачаючым матэрыяльным светам – надзея на крупіны боскага адбітку ў чалавеке.
Рэжысёр: лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі, лаўрэат Расійскай Нацыянальнай тэатральнай прэміі “Залатая маска”Аляксандр Янушкевіч
Мастак: лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі, лаўрэат Расійскай Нацыянальнай тэатральнай прэміі “Залатая маска”Таццяна Нерсісян
Харэограф: Аляксандр Козін
Працягласць: 75 хвілін
Узроставая рэкамедацыя: 16+
|