Начная пагоня са стралянінай у Слуцку: п'яны кіроўца імчаў 140 км за гадзіну

Источник материала:  
01.10.2018 17:53 — Разное
Начная пагоня са стралянінай у Слуцку: п'яны кіроўца імчаў 140 км за гадзіну
Фота: korelichi.by

Пагоня са стралянінай адбылася ўначы 1 кастрычніка на вуліцах Слуцка, піша kurjer.info. Інцыдэнт адбыўся каля трэцяй гадзіны ночы. 

У раёне Моладзевага цэнтра інспектары ДАІ паспрабавалі спыніць "Фальксваген Джэта", але кіроўца не спыніўся. Службовая машына пачала пагоню за парушальнікам. Падчас пераследу даішнікі неаднаразова ўключалі маяк сіняга і чырвонага колераў, а таксама праз гукаўзмацняльнік заклікалі кіроўцу спыніцца.

Уцякаючы ад ДАІ, кіроўца ехаў з хуткасцю 140 км за гадзіну. Па вуліцы Леніна ён накіраваўся на выезд з горада ў бок кавярні "355 км". Падчас пагоні інспектары ДАІ двойчы стрэлілі ў паветра, аднак і гэта не спыніла ўцекача. Затрымаць яго ўдалося, толькі калі ён заехаў на тэрыторыю кавярні. 

Там высветлілася, што кіроўца п'яны і не мае пасведчання кіроўцы. На яго склалі пяць адміністрацыйных пратаколаў. 

Паведамляецца, што хлопцу 26 гадоў. Ён працуе трактарыстам. Дарэчы, аўтамабіль належыць не яму. 

←В самом богатом районе зарплаты превысили 1600 рублей. Где еще получают заветную тысячу рублей?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика