У аўторак у Беларусі будзе да +17
01.10.2018 15:08
—
Разное
Фота: pixabay.com
2 кастрычніка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы будзе пераважна без ападкаў, удзень у асобных раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер уначы прагназуецца слабы, удзень паўднёвы з пераходам на заходні, умераны.
Уначы тэмпература паветра будзе +3...+8, удзень падымецца да 11-17 градусаў цяпла.
А ўжо 3 кастрычніка зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Слупок тэрмометра ўдзень пакажа не вышэй за 13 градусаў вышэй за нуль.