У Мінскім раёне двух мужчын засыпала зямлёй у траншэі (фота)

Источник материала:  
01.10.2018 09:50 — Разное
У Мінскім раёне двух мужчын засыпала зямлёй у траншэі (фота)
Фота: 112.by

У вёсцы Вялікі Трасцянец Мінскага раёна двух мужчын засыпала зямлёй у траншэі. Як інфармуе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося каля 15-й гадзіны 30 верасня. Мужчыны (ім 26 і 36 гадоў) пракладвалі каналізацыю, іх засыпала на глыбіні каля трох метраў — аднаго з галавой, другога — па шыю.

На месца выклікалі ратавальнікаў, якія з дапамогай спецінструментаў вызвалілі мужчын і перадалі іх медыкам. Адзін з пацярпелых знаходзіцца ў рэанімацыі ў стане сярэдняй ступені цяжкасці. У абласной бальніцы знаходзіцца і другі мужчына, яго стан ацэньваецца як здавальняючы.

←Под Минском легковушка сбила лося, одного пассажира зажало

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика