У Віцебску ў падвале шматпавярховіка ледзь не згарэў мужчына

Источник материала:  
29.09.2018 10:56 — Разное
У Віцебску ў падвале шматпавярховіка ледзь не згарэў мужчына
Фота: МНС

У Віцебску ў падвале шматпавярховіка ледзь не згарэў мужчына. Як перадае прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, узгаранне здарылася ў другой палове дня 28 верасня ў жылым пяціпавярховіку па вуліцы Смаленскай. Пажарныя вывелі адтуль 52-гадовага беспрацоўнага мужчыну, які атрымаў атручэнне прадуктамі гарэння. Зараз ён у лякарні.

Падвал належыць ЖЭУ №9 ЖРЭТ Кастрычніцкага раёна Віцебска. Агнём пашкоджаная маёмасць, закураныя сцены. Прычыны пажару высвятляюцца, як і той факт, што пабочная асоба трапіла ў памяшканне з абмежаваным доступам.

Таксама ўчора віцебскія выратавальнікі выязджалі на выклік на вуліцу 8-ю Куйбышава, дзе загарэўся жылы дом. Уратавалі гаспадара і яго сябра, які завітаў у госці.

А ў Талачынскім раёне раніцай у пятніцу здарыўся пажар у вёсцы Курчэўская Усвейка. Загінуў гаспадар, 61-гадовы пенсіянер.

←Кадеты в «Зубренке» отметили парадом День Союзного государства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика