Зброя, яна ж страляе…

Источник материала:  
28.09.2018 — Разное

У Стаўбцоўскім РАУС стаіць на ўліку больш за 400 індывідуальных уладальнікаў грамадзянскай зброі, якім належыць звыш 500 адзінак розных яе відаў.
Галоўная праблема, што трывожыць праваахоўныя органы, – гэта няўлічаная зброя. Дасталася яна грамадзянам як спадчынная маёмасць ад бацькоў і родзічаў. Акрамя таго, да 1976 года зброя свабодна прадавалася ў гандлёвай сетцы. У сувязі з гэтым, у насельніцтва да гэтага часу ёсць падобная зброя, якая захоўваецца без выканання ўмоў, што гарантуюць яе бяспеку, выключаюць доступ пабочных асоб. Незарэгістраваная можа быць выкарыстана пры ўчыненні розных правапарушэнняў.
Незаконнае захоўванне паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі і боепрыпасаў да яе, у адпаведнасці з адміністрацыйным заканадаўствам, выклікае накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да трынаццаці базавых велічынь. А паводле крымінальнага заканадаўства, за незаконныя дзеянні адносна агнястрэльнай наразной зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў прадугледжана адказнасць у выглядзе папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, ці арышту, абмежавання свабоды да пяці гадоў. Самая крайняя мера – пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
Так, за сем месяцаў 2018 года супрацоўнікамі Стаўбцоўскага РАУС канфіскавана пяць адзінак незарэгістраванай зброі (з іх тры адзінкі гладкаствольнай паляўнічай, дзве – наразной паляўнічай), а таксама 140 боепрыпасаў розных калібраў. Усе грамадзяне, у якіх адабраны зброя і боепрыпасы, прыцягнуты да крымінальнай ці адміністрацыйнай адказнасці.
У той жа час грамадзяне могуць звярнуцца ў РАУС і добраахвотна здаць зброю і боепрыпасы, у такім разе яны ў адпаведнасці з заканадаўствам вызваляюцца ад адказнасці. Так, за сем месяцаў гэтага года жыхарамі Стаўбцоўскага раёна добраахвотна здадзены дзве адзінкі незарэгістраванай зброі і 130 адзінак боепрыпасаў розных калібраў.
Усе, каму вядомы факты незаконнага захоўвання зброі, могуць паведаміць аб гэтым у Стаўбцоўскі РАУС у рабочы час па тэл. 5-14-88, кругласутачна – па тэл. 5-19-15 ці 102. Ананімнасць пры гэтым гарантуецца.
Набываць грамадзянскую зброю, прызначаную для выкарыстання з мэтай самаабароны, для заняткаў спортам і паляваннем маюць права грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, пасля атрымання дазволу ў органах унутраных спраў. Механічныя распыляльнікі, аэразольныя і іншыя ўстройствы, запраўленыя рэчывамі слёзатачывага ці раздражняльнага дзеяння, электрашокавыя прыстасаванні, што адпавядаюць устаноўленым Міністэрствам аховы здароўя нормам, пнеўматычная зброя з дульнай энергіяй не больш за 7,5 Дж рэгістрацыі не належаць і набываюцца без атрымання дазволу.
Нагадваем уладальнікам грамадзянскай зброі, што пры ажыццяўленнні прадаўжэння дазволу на яе захоўванне і нашэнне разам з асноўнымі дакументамі неабходна прадастаўляць медыцынскую даведку аб стане здароўя.
ААПП Стаўбцоўскага РАУС

←Пахуліганілі, а для бацькоў – шок

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика