Асіповічы: коратка аб розным

Источник материала:  
28.09.2018 — Разное

Азімых у раёне пасеяна 48% — 5049 гектараў. Лепш за іншых спраўляюцца аграрыі ААТ “ЖорнаўкаАГРА” — 72%, філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” — 59, ААТ “Авангард-Ніва” — 57. Нарасціць тэмпы неабходна найперш ААТ “Бярэзіна-Агра-Люкс”, дзе тэхніка пабывала толькі на 15% запланаваных плошчаў, ААТ “Ясень-АГРА” — 29 і “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” — 31.

“Спяваем пра мора” — так называецца адкрыты фестываль мастацтваў, ініцыятарамі правя-дзення якога выступілі Беларуская філармонія і ГА “Беларускі саюз ваенных маракоў”. Першы этап яго праводзіцца на абласным узроўні і завяршыцца да канца лістапада.

Пераход на зімовы стойлавы перыяд ажыццяўляецца зараз на аб’ектах жывёлагадоўлі раёна. Фермы павінны перайсці на новы рэжым да 1 кастрычніка. Сёлета выпасалася 3126 цялушак усіх узростаў і 5084 галавы дойнага статка.

14430 тон мукі і 9980 тон крупаў выпушчана з пачатку года на Асіповіцкім вытворчым участку ААТ “Бабруйскі КХП”. Рэалізавана мукамольнай прадукцыі 11600 тон, крупяной — 8300, у тым ліку на экспарт — 3256 і 5264 адпаведна. Для папаўнення запасаў тут прынялі 23 тысячы тон збожжа. Асіповіцкі раён з дзяржзаказам справіўся на 100%, перапрацоўшчыку нашымі сельгаспрадпрыемствамі дастаўлена 3200 тон зерня.

Яблыкі сярэдняспелых гатункаў — “беларускае малінавае”, “імрус”, “ветэран” — зараз збіраюць працаўнікі ААТ “Лапічы” ў садзе сельгаспрадпрыемства. На складзе ўжо 11 тон. Агранамічная служба гаспадаркі дае прагноз, што сёлета ўраджай можа перавысіць 100 тон. Землякі таксама могуць зрабіць сабе запасы карыснай садавіны на зіму, наведаўшы акцыянернае таварыства.

←Праздничная концертная программа «Золотые годы»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика