Сустрэча па месцы жыхарства з жыхарамі вёскі Стрыпуны

Источник материала:  
28.09.2018 — Разное
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч сустрэўся з жыхарамі вёскі Стрыпуны. На сустрэчу таксама прыехалі кіраўнікі і спецыялісты арганізацый і службаў, дзейнасць якіх распаўсюджваецца і на сельскую мясцовасць, старшыня Сольскага сельвыканкама Міхаіл Мірскі.

Сустрэча па месцы жыхарства з жыхарамі вёскі Стрыпуны

З вяскоўцамі гутарыць старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван РАМАНОВІЧ.


Ён зўвярнуў увагу вяскоўцаў на надыход ацяпляльнага перыяду, папрасіў іх яшчэ раз агледзець на спраўнасць свае печы і печкі, бо падчас халадоў павялічваецца колькасць пажараў у жылым сектары.

Гутарку пра пажарную бяспеку прадоўжыла інспектар райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дар’я Жураўлёва. Яна адзначыла, што нярэдка загаранні ўзнікаюць з-за пашкоджанай электраправодкі, уключэння ў разетку некалькіх электрапрыбораў вялікай магутнасці.

Аб сацыяльным абслугоўванні насельніцтва вяла размову дырэктар УТЦСАН “Цёплы дом” Марына Нікалайчык. А начальнік раённага вузла паштовай сувязі Аліцыя Гедройц расказала аб паслугах, якія аказвае жыхарам сельскай мясцовасці РУП “Белпошта”.

Медыцыну прадстаўляла і адказвала на пытанні урач ЦРБ Ганна Каспяровіч.

Намеснік дырэктара лясгаса і дэпутат раённага Савета дэпутатаў Андрэй Пятроўскі папрасіў жыхароў вёскі Стрыпуны, якія з’яўляюцца яго выбаршчыкамі, звяртацца ў выпадку ўзнікнення нейкіх праблем, каб можна было данесці іх да адпаведных раённых службаў.

Сустрэча па месцы жыхарства з жыхарамі вёскі Стрыпуны

Старшыня Сольскага сельвыканкама Міхаіл МІРСКІ інфармуе людзей.

Сустрэча па месцы жыхарства з жыхарамі вёскі Стрыпуны

Аб сацыяльным абслугоўванні насельніцтва расказвае дырэктар УТЦСАН "Цёплы дом" Марына НІКАЛАЙЧЫК.

Сустрэча па месцы жыхарства з жыхарамі вёскі Стрыпуны

Выступае дэпутат райсавета дэпутатаў Андрэй ПЯТРОЎСКІ.

Сустрэча па месцы жыхарства з жыхарамі вёскі Стрыпуны

Уважліва слухаюць выступоўцаў жыхары вёскі Стрыпуны.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

←Кучма собирается в отставку с поста полпреда Украины в Контактной группе по Донбассу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика