Затрымалі трох падлеткаў, якія ўцяклі з Магілёўскай псіхіятрычнай лякарні

Источник материала:  
28.09.2018 14:13 — Разное
Затрымалі трох падлеткаў, якія ўцяклі з Магілёўскай псіхіятрычнай лякарні
Фота: pixabay.com

27 верасня ў Мсціславе затрымалі трох непаўналетніх падлеткаў, якія некалькі дзён таму ўцяклі з Магілёўскай псіхіятрычнай лякарні. Пра гэта паведамляе прэс-служба УУС Магілёскага аблвыканкама

Як распавядала Еўрарадыё, 24 верасня хлопцы выбілі шыбу ў лякарні, дзе яны былі на абследаванні, і ўцяклі ў невядомым напрамку. 17-гадовыя Іван Янкоўскі і Аляксей Астапенка, а таксама 16-гадовы Кірыл Макар — навучэнцы сярэдніх спецыяльных устаноў. 

Пасля ўцёкаў з лякарні яны ўгналі ў Магілёве тры аўтамабілі: "Волгу" і двое "Жыгулёў". "Волгу" і адны "Жыгулі" хлопцы кінулі на суседніх вуліцах з прычыны тэхнічнай няспраўнасці. А на цэлых "Жыгулях" яны паехалі ў Мсціслаў, дзе іх і спынілі супрацоўнікі ДАІ. 

Цяпер падлеткаў затрымалі да выстаўлення абвінавачання ва ўчыненых злачынствах.

←СЛУЖБА 101: Пожар легкового автомобиля в г. Сморгонь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика