У дзень Нараджэння Прасвятой Багародзіцы

Источник материала:  
28.09.2018 — Разное

У дзень Нараджэння Прасвятой  Багародзіцы

21 верасня святкуецца вялікае двунадзясятае свята – Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы. Яно адметнае тым, што гэтым святам пачынаецца новае кола богаслужэнняў з царкоўнага Навалецця, якое прыпадае на 14 верасня. Ва ўсіх праваслаўных храмах у гэты дзень служыліся ўрачыстыя службы.
ДЛЯ Старасвержанскага храма гэты дзень быў асаблівы. Царква асвечана ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, святкавалася прастольная ўрачыстасць. Для новага храма, які пачаў дзейнічаць у бягучым годзе, гэта было першае прастольнае храма.
У дзень Нараджэння Прасвятой  Багародзіцы

За дзень да ўрачыстасці адбылася такая падзея – у храм была дастаўлена прыгожая вялікіх памераў ікона са Святой гары Афон. Ікона напісана афонскімі манахамі і з’яўляецца дакладнай копіяй цудатворнай іконы Божай Маці «Скоропослушница», якая захоўваецца ў афонскім манастыры Дахіяр. Гэты святы абраз заўсёды карыстаўся вялікай любоўю і шанаваннем у вернікаў. Мясцовыя людзі сустракалі гэтую ікону ў Старым Свержані са слязамі радасці і ўзносілі перад ёй свае малітвы.
ІКОНА ззяе ў новым храме незямным святлом. Перад прастольным святам у царкве, буданіцтва якой працягваецца, устаноўлена прыгожае велічнае панікадзіла – вялікая царкоўная люстра з мноствам лямпачак у выглядзе свечак. Гэта радасць для настаяцеля храма свяшчэнніка Сергія Андрэева і Сергія Кавалёва, якія многія гады сваёй нястомнай працай, сваім сэрцам будуюць храм у Старым Свержані, радасць для ўсіх прыхаджан. Айцец Сергій падзяліўся такой навіной: знайшоўся спонсар, які ахвяраваў на храм грошы для набыцця свяцільнікаў. Яны хутка будуць устаноўлены ў царкве.
Новы храм абжываецца ўсім патрэбным. А самае галоўнае – тут гучыць малітва, служацца не толькі малебны, але і Літургія.
У святочны дзень прастольнага свята быў здзейнены хрэсны ход вакол царквы з чытаннем Евангелля і акрапленнем мясцовасці і ўсіх удзельнікаў свята святой вадой.
У дзень Нараджэння Прасвятой  Багародзіцы

Айцец Сергій звярнуўся да прыхаджан храма і паломнікаў са словамі духоўнага настаўлення, сказаў аб вялікім значэнні ў Свяшчэннай гісторыі падзеі Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, што паклала пачатак выратаванню рода чалавечага. Айцец Сергій выказаў радасць прыбыцця ў храм цудатворанага абраза Божай Маці «Скоропослушница» і заклікаў усіх прыбягаць да святой дапамогі Божай Маці ва ўсіх абставінах свайго жыцця, у справе выратавання сваёй душы.
ЗАСТАЕЦЦА парадавацца за жыхароў Старога Свержаня і навакольных вёсак, што яны маюць прыгожы храм, што адноўлена святыня на роднай зямлі, дзе ў царкве, якая згарэла, маліліся іх продкі. Гэтае намоленае святое месца цяпер збірае на саборную малітву новыя пакаленні вяскоўцаў, а мясцовасць знаходзіцца пад святым пакровам Маці Божай.
Прасвятая Багародзіца, спасі нас!
Святлана ЖЫБУЛЬ

←В Багдаде убита «Мисс Ирак-2015». Девушке было 22 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика