У Барысаве грузавік без тэхагляду выехаў на тратуар і збіў жанчыну
28.09.2018 11:33
—
Разное
Фота: uvd-mo.gov.by
ДТЗ з трагічным вынікам адбылося ў Барысаве 27 верасня каля 10-й гадзіны, паведамляе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама.
На вуліцы Розы Люксембург 46-гадовы мясцовы жыхар на ЗІЛе не справіўся з кіраваннем, выехаў на правую ўзбочыну, а потым на тратуар. Там аўтамабіль збіў 38-гадовую жанчыну.
Яна памерла ў машыне хуткай дапамогі.
Паведамляецца, што кіроўца быў цвярозым. Аднак аўтамабіль не прайшоў тэхагляд.
Па гэтым выпадку пачалі крымінальную справу.