У гэту суботу запрашае Гранд кірмаш!

Источник материала:  
27.09.2018 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У гэту суботу запрашае Гранд кірмаш!Жыхароў і гасцей Нясвіжа Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» і Музычны Дом «Класіка» запрашаюць  на свята кірмашовае ў 20-30-я гг. мінулага стагоддзя. У такую суботу ў кожным мястэчку гудзіць кірмаш ад наведвальнікаў.  Мерапрыемства адбудзецца 29 верасня ў палацы Радзівілаў! Вас чакаюць сустрэча з Альбрэхтам Радзівілам, выступленні музыкаў, гульні, забавы, танцы і шмат розных сюрпрызаў.

У кірмашы будзе актыўна удзельнічаць Этнакрама “Рагна”, якая прывязе унікальныя аўтарскія вырабы звыш 40 беларускіх майстроў – сувеніры і падарункі ў беларускім традыцыйным стылі: кераміка, ўпрыгожванні, саламяныя рэчы, лазовыя прылады, вырабы ткацтва і з дрэва, металічныя ліццё і кованку, мыла і іншыя тавары для побыту і дабрабыту.

За смакату на кірмашы адказвае Свята роднай ежы “УСЁ СВАЁ”, якое гэтым разам едзе ў Нясвіж да Радзівілаў! Будзе сапраўднае восеньскае свята ўраджаю ад 20 фермераў і гастраэнтузіястаў са свежым хатнім хлебам, салам, агароднінай, незвычайнымі закаткамі, духмянымі супамі з гарбуза, вяленымі слівамі, травянымі гарбаткамі, сырамі, пасцілой і іншымі прысмакамі для дарослых і дзяцей!
Галоўным цвіком кірмашовай праграмы стане бадай што ўнікальнейшая сустрэча тэт-а-тэт гледачоў з самымі сапраўднымі драпежнымі птушкамі – філінам і сакаламі. Аніматары сакалінага двара кампаніі “Сокал Ў небе” правядуць майстар-класы, раскажуць пра сакаліную ахоту, пра амуніцыю для выхавання лоўчых птушак. Госці змогуць прайсці на тэрыторыю, пасадзіць любую з птушак (а іх будзе 5 – філін і чатыры сокалы) на сакальнічыю пальчатку, каб сфатаграфавацца. Усе птушкі прывучаныя да чалавека, яны бяспечныя, неагрэсіўныя. За музыку і танцы на кірмашы адказная капэла традыцыйнай музыкі «На таку». А Турыстычная кампанія «Віаполь» гатуе на кірмаш свае незвычайныя сюрпрызы і забавы для ўсіх жадаючых. І не забудзьце, што будзе вельмі добра і цікава для ўсіх нас, калі ў элементах сваёй вопраткі вы паўторыце моду 20-30-х гг. ХХ стагоддзя Заходняй Беларусі.
Гранд кірмаш адбудзецца ў цэнтральным двары Палаца. Пачатак у 10.00, заканчэнне — 19.00.
Уваход — 2 BYN.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Художник-постановщик из Березок

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика